Вольскі верне грошы за адмененую "Крамбамбулю" на "Танцах-Шманцах"
А прэзентаваць свой альбом музыкі будуць у Вільні, куды ўсе жадаючыя змогуць атрымаць бясплатныя візы.
Арганізатары адмененага канцэрта "Крамбамбулі" прапануюць вярнуць грошы за квіткі у дзень мерапрыемства 11 лютага каля клубу Re:Public. Чакаць прыхільнікаў гурта будуць з 18:00 да 20:00.
"Збіраемся вяртаць квіткі, так бы мовіць, уласнаручна, – каментуе сітуацыю лідар гурта Лявон Вольскі. – Прынамсі, буду я, Шаблінскі (арганізатар канцэрту - заўв. Еўрарадыё) і яшчэ пара тройка чалавек з "Крамбамбулі" будзе. Паводле апошніх паводзінаў дырэкцыі клубу, унутр нас, хутчэй за ўсё, не пусцяць, таму будзем недзе побач у аўтамабілі".
Пры сабе варта мець пашпарт і, да прыкладу, дыскі, каб узяць аўтограф. А тыя, хто не здолее пад'ехаць за грашыма ў гэты дзень, могуць звязацца з арганізатарамі і дамовіцца на зручны час.
У выніку, прэзентаваць альбом "Драбадзі-Драбада" "Крамбамбуля" вырашыла ў Вільні у канцы сакавіка–на пачатку красавіка.
"Хутчэй за ўсё, будуць бясплатныя візы для наведвання гэтага мерапрыемства, – запрашае на літоўскі выступ Вольскі. – Гэта можна будзе спалучыць з шопінгам, не менш прыемным, чым канцэрт. Калі мы ўжо так экзатычна на тэрыторыі суседняй дзяржавы будзем усё гэта рабіць, то мы падыдзем з усёй адказнасцю. Спадзяюся, там ніхто нам нічога не забароніць".
Нагадаем, што канцэрт "Крамбамбулі" мусіў адбыцца 11 лютага ў клубе Re:Public, але з-за "надзвычайных акалічнасцяў ўнутранага характару" дырэктар клуба адмовіўся яго праводзіць. Замест Вольскага ён прызначыў фэст “Танцы-шманцы 2” з удзелам Akute, "Петля Пристрастия", Yellow Brick Road і Дзімы Ску. Арганізатар Уладзімір Шаблінскі цягам некалькі тыдняў спрабаваў разабрацца з такой фармулёўкай, але адказу не атрымаў. У выніку, музыкі гурта чакаюць 11 лютага, калі да гэтага часу прычына адмены канцэрту так і не будзе названая, яны плануюць абараняць свае правы ў судзе. Паводле апошніх паводзінаў дырэкцыі клубу, унутр нас, хутчэй за ўсё, не пусцяць, таму будзем недзе побач у аўтамабілі
Офісныя тэлефоны арганізатараў: 8(017)2801510, 8(033)6555596, 8(029)6555596.