Ярмошына: беспрацоўныя кандыдаты даносяць на начальнікаў-кандыдатаў

Між іншым, яна адказала на пытанне пра тое, наколькі часта прыходзяць у Цэнтрвыбаркам паведамленні пра парушэнні кандыдатамі нормаў заканадаўства. Паводле слоў Ярмошынай, такіх зваротаў няшмат — не больш дзесяці.

"У асноўным пішуць беспрацоўныя кандыдаты ці кандыдаты-пенсіянеры, якія даносяць на начальнікаў-кандыдатаў. Іх абвінавачваюць у злоўжыванні службовым становішчам у інтарэсах вылучэння ці абрання...", — цытуе адказ Лідзіі Ярмошынай БЕЛТА.

Старшыня ЦВК адзначыла, што ўсе "сігналы" правяраюцца. Пра тое, ці быў хто з "начальнікаў-кандыдатаў" пакараны, яна не сказала.

Фота — belta.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі