Рыэлтары: Кошты на кватэры пачнуць расці праз тры гады
А ўжо сёння за метр можна заплаціць столькі, колькі ён каштаваў два гады таму Паводле дадзеных інтэрнэт-цэнтру нерухомасці "Realt.by", кошты на жыллё упалі да ўзроўню лютага 2007 года, калі яны складалі каля 1500 долараў за метр. Прыкладна такую ж цану называе старшыня Беларускай асацыяцыі "Нерухомасць" Мікалай Прасталупаў:
Мікалай Прасталупаў: “Сярэдняя цана квадратнага метра жылля на другасным рынку складае 1550 долараў. Але гэта кошт прапановы, а рэальна дамовы заключаюцца па цане 1300-1400. А на першасным рынку цэны, як заўсёды, ніжэй — каля 1200 долараў”.
Такое становішча, вядома, не задавальняе прадаўцоў, але, баючыся таго, што цэны будуць падаць і далей, яны заўсёды згодныя скінуць тысячу ці дзве. Як гэта робіць Вольга, чыя двухпакаёўка знаходзіцца недалёка ад Камсамольскага возера. Хоць і ў хрушчоўцы — затое каштуе 63 тысячы.
Вольга: “Ну, можа, тысячу ці паўтары можам скінуць, але не болей. У нас усё пралічана: або мы за гэтую цану прадаем, або зусім не прадаем”.
Святлана, якая прадае двухпакаёвую кватэру ў Заводскім раёне Мінска, просіць за яе больш, чым Вольга — 68 тысяч. Але і дом навейшы, і плошча болей, і зніжка тут істотней.
Святлана: “Дзве тысячы маглі бы скінуць”.
На думку Мікалая Прасталупава, цэны за метр імкнуцца да адзнакі ў 1000 долараў.
Мікалай Прасталупаў: "Цяжка вызначыць тую мяжу, да якой будуць зніжацца кошты. Але я думаю, што цэны другаснага рынка будуць падаць да ўзроўню першаснага. А там ужо ёсць прапановы і па 1000”.
Аднак, па словах Мікалая Прасталупава, існуе ў той жа час магчымасць таго, што цэны пачнуць расці.
Мікалай Прасталупаў: “Кошты на жыллё могуць пачаць расці, калі раптам спыніцца прапанова на першасным рынку, як у Расіі — да 70% будоўляў замарожаныя. У нас такога, вядома, няма, але тэндэнцыя тая ж. Праграмы забудоўшчыкаў ды інвестараў на гэты год істотна скарочаны. Гэта безумоўна будзе ўздзейнічаць на прапанову на першасным рынку і на кошты другаснага рынку”.
Пакуль гэтага нябачна, і штосьці канкрэтнае можна будзе сказаць у канцы траўня – пачатку чэрвеня, кажа Прасталупаў.
Беларускія рыэлтары не вельмі падзяляюць такі погляд. Яны упэўненыя, што калі вы надумалі прадаваць кватэру, то гэта трэба рабіць як мага хутчэй. Вось што нам распавялі ў агенцтве "Твая сталіца".
"Твая сталіца": "Кошты на кватэры пачнуць расці праз гады тры. І цяпер няма ніякіх перадумоў, каб яны раслі. Раней 80% пакупнікоў бралі крэдыт, а зараз крэдыты выдаюць адзін-два банкі. Пакупнікоў стала вельмі мала, а рынак перапоўнены".
Іншыя матэрыялы па тэме:
У Беларусі патаннелі кватэры: квадратны метр у Мінску каштуе ад $1100
У Еўропе ўпаў попыт на кватэры і пачалі зніжацца кошты на жыллё
Агенцтва нерухомасці: "Рынак хутчэй памерлы, чым жывы"
Кватэры нікому не патрэбныя, бо няма крэдытаў. Але кошты не падаюць
Метры таннеюць, ці беларускае кватэрнае пытанне ў айчынных СМІ