Са Змітра Дашкевіча зняты прэвентыўны нагляд

Рашэнне прыняў 10 верасня суд Першамайскага раёна Мінска. 

У каментары агенцтву БелаПАН Дашкевіч адзначыў, што адчувае палёгку, хаця і ведае, што за ім працягнуць назіраць, нават калі ён нічога не будзе рабіць. 

У той жа час палітык падкрэсліў, што не збіраецца адмаўляцца ад сваіх поглядаў і грамадскай дзейнасці. У бліжэйшых яго планах — прэзентацыя ў розных гарадах зборніка турэмных апавяданняў "Чарвяк". 

Нагадаем, што Змітра Дашкевіча затрымалі 18 снежня 2010 года, за дзень да прэзідэнцкіх выбараў. Яго і маладафронтаўца Эдуарда Лобава абвінавацілі ў збіцці двух грамадзян і судзілі. Праваабаронцы абвясцілі хлопцаў палітвязнямі. У зняволенні Дашкевіч правёў 986 дзён. Ён выйшаў на волю ў канцы жніўня 2013 года і з таго часу знаходзіўся пад прэвентыўным наглядам, які неаднаразова падаўжаўся. 

Фота — belaruspartisan.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі