Сацапытанне: падзенне даходаў праз COVID-19 ужо адчулі 52% беларусаў

Беларусы на прыродзе / Reuters
Беларусы на прыродзе / Reuters

Праз месяц пасля рэзананснага вулічнага апытання кампанія SATIO зноў задала жыхарам Беларусі пытанні пра каранавірус і яго эканамічныя наступствы. Дзе яны бяруць інфармацыю аб пандэміі? Калі чакаюць спаду захворвання? Якія захады цяпер лічаць неабходнымі? Вось што беларусы адказалі.
 

Больш песімістычня, чым грамадзяне іншых краін

66% рэспандэнтаў лічаць, што на працягу месяца сітуацыя з каранавірусам толькі пагоршыцца. Пазітыўна настроеныя толькі 19%

Траціна беларусаў ўпэўненая, што распаўсюд COVID-19 спыніцца толькі ў канцы года. Аптымісты чакаюць паляпшэнняў праз 1-2 месяцы.

Песімізм пераважвае і ў дачыненні да эканамічных наступстваў пандэміі. 90% апытаных не чакаюць аднаўлення эканомікі раней, чым праз паўгода. Амаль палова (46%) лічыць, што краіна сутыкнецца з зацяжным спадам. У Нямеччыне, напрыклад, так думае толькі 15% насельніцтва. Беларусы ўвогуле ацэньваюць наступствы пандэміі больш песімістычна, чым грамадзяне іншых краін.

Соцопрос: Падение доходов из-за COVID-19 уже ощутили 52% белорусов
SATIO

— Гэта, верагодна, звязана з тым, што беларусы маюць вялікі довсед эканамічных крызісаў. У развітых краінах апошні крызіс быў гадоў дзесяць таму, і дзяржава актыўна падтрымлівае эканоміку, што дае надзею на хуткае аднаўленне, — выказвае здагадку Кацярына Барнукова, акадэмічны дырэктар Цэнтра эканамічных даследаванняў BEROC.

Даследчыкі заўважаюць, што на ўспрыманне сітуацыі ўплывае наяўнасць у рэспандэнта сваякоў з групы рызыкі па COVID-19. Такія людзі негатыўна ацэньваюць не толькі небяспеку віруса для здароўя, але і эканамічныя наступствы пандэміі. Таксама яны часцей прымаюць прафілактычныя меры: мыюць рукі, пазбягаюць масавых мерапрыемстваў, выкарыстоўваюць маскі і гэтак далей.


Галоўная небяспека — зніжэнне даходаў

Калі ў сакавіку апытаныя беларусы больш за ўсё асцерагаліся калапсу сістэмы аховы здароўя, дык цяпер самым трывожным фактарам лічаць зніжэнне даходаў. Страх праз няздольнасць медыцыны справіцца з плынню хворых усё яшчэ застаецца моцным — але адступае на другі план. Сярод іншых боязяў: дэфіцыт лекаў і сродкаў абароны, страта працы, падзенне курсу рубля.

Соцопрос: Падение доходов из-за COVID-19 уже ощутили 52% белорусов
SATIO

Пагаршэнне фінансавага становішча ўжо адчулі 52% рэспандэнтаў. У сярэднім, даходы скараціліся на 45%. Сярод магчымых прычын беларусы называюць змяненне курсу рубля да замежных валютаў, скарачэнне колькасці кліентаў і заробкі. Больш за ўсіх падзенне заробкаў адчулі работнікі сферы гандлю, транспарту і паслуг.

Што датычыцца звальненняў, дык у кожнага пятага беларуса ёсць знаёмы, які нядаўна страціў працу. Частка насельніцтва разумее няпростае становішча працадаўцаў, але ў якасці прымальных мер прапануе не звальняць, а пераводзіць супрацоўнікаў на няпоўны працоўны дзень ці не выплачваць ім прэміі. 69% беларусаў лічыць, што прадпрыемствам (як прыватным, так і дзяржаўным), якія сутыкнуліся з крызісам, павінная дапамагчы дзяржава.
 

Грошай на жыццё стала менш, цэны растуць

66% беларусаў адзначае, што грошай на жыццё стала менш. Больш за палову апытаных перасталі рабіць ашчаджэнні. Пры гэтым абсалютная большасць рэспандэнтаў (82%) кажа пра рост коштаў.

Соцопрос: Падение доходов из-за COVID-19 уже ощутили 52% белорусов
SATIO

Адпаведна, беларусы сталі больш эканоміць: на забаўках, адукацыйных паслугах, транспарце і набыцці абутку і адзення. На 59% у параўнанні са студзенем скарацілася афармленне тураў і браніраванне гатэляў. Пры гэтым расце попыт на электроніку, дастаўку ежы і аптэчныя тавары.
 

Кожны другі носіць маску

"Беларусь — не істэрычная паненка-падлетак, якая схавалаў твар пад маскай, а гордая рэспубліка-партызанка!", — заяўлялі не так даўно па дзяржаўным тэлебачанні. Аднак за апошні месяц людзей, якія прымаюць меры перасцярогі, стала значна больш. Беларусы запаважалі сацыяльнае дыстанцыяванне, кожны другі пачаў насіць маску.

Мінчукі часцей за іншых пераходзяць на хоўм офіс і ўсё радзей наведваць публічныя мерапрыемствы. Рэспандэнты з узроўнем даходу ад 500 рублёў часцей за людзей з нізкімі даходамі сталі купляць сваякам сталага веку прадукты і перасталі вадзіць дзяцей у дзіцячыя сады і ў школы. Многія практычна цалкам адмовіліся ад наведвання крамаў: колькасць карыстальнікаў онлайн-даставак прадуктаў вырасла на 42% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

За навінамі пра каранавірус рэгулярна сочыць 88% беларусаў. Чым старэйшы чалавек — тым больш часу выдаткоўвае на маніторынг сітуацыі. У сярэднім, гэты працэс займае 30 хвілін. Асноўныя крыніцы — сайты, сацыяльныя сеткі і тэлебачанне.

Соцопрос: Падение доходов из-за COVID-19 уже ощутили 52% белорусов
SATIO

Тэлеграм-каналы карыстаюцца папулярнасцю ў аўдыторыі 18-24 гадоў, а тэлеканалы — у людзей 55-65 гадоў.

Ад крыніцы інфармацыі залежыць і меркаванне адносна сітуацыі: маладыя людзі, напрыклад, часцей за іншых выступаюць за ўвядзенне жорсткага каранціну.
 

За калектыўны імунітэт — толькі 24%

У беларусаў таксама пацікавіліся, які падыход да вырашэння праблемы каранавіруса ім здаецца правільным. 65% выступае за максімальнае абмежаванне сацыяльных кантактаў, 24% — за фарміраванне калектыўнага імунітэту. Ад дзяржавы беларусы чакаюць забароны грамадскіх мерапрыемстваў, лепшага інфармавання аб распаўсюдзе віруса і часовага закрыцця ўсіх навучальных устаноў.

Важнай лічаць беларусы дапамогу пажылым людзям: набыццё для іх прадуктаў і лекаў. На другім месцы ў ліку дабрачынных ініцыятыў — збор сродкаў і купля апаратаў ШВЛ для лякарняў. Пры гэтым толькі 6% апытаных ўдзельнічалі ў валанцёрскіх і/ці дабрачынных праектах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі