Сацсеткі "Вейшнорыі" прызналі экстрэмісцкімі

Сацсеткі "Вейшнорыі" прызналі экстрэмісцкімі

Суд Лідскага раёна прызнаў экстрэмісцкімі сацсеткі Вейшнорыі. Адпаведнае рашэнне было прынятае 19 жніўня.

У Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў трапілі ютуб-канал, тэлеграм-канал і чат, старонкі ў сацсетках і профіль у TikTok "Вейшнорыя".

Вейшнорыя з'явілася ў 2017 годзе на мапе сумесных вучэнняў Расіі і Беларусі "Захад". Па іх сцэнары, Вейшнорыя, Весбарыя і Лубенія нападаюць на "Саюзную дзяржаву", а тая, адпаведна, абараняецца. Размяшчалася Вейшнорыя на паўночным захадзе Беларусі. 

У інтэрнэце Вейшнорыя імгненна стала мемам. У яе хутка з'явілася мапа, сцяг, герб, пашпарт і электронны кансулят. "Дзяржаўныя атрыбуты" Вейшнорыі экстрэмісцкімі пакуль што не прызнаныя.

Дарэчы, паводле некаторых звестак у "экстрэмісцкі спіс" трапіў і сайт "Хартыя 97": яго нібыта прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. Аднак афіцыйнага пацвярджэння гэтых звестак няма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі