Сацыёлагі: 90% беларусаў збіраюцца ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах

Амаль 90% беларусаў збіраюцца паўдзельнічаць у сёлетніх прэзідэнцкіх выбарах. Пра гэта сведчаць дадзеныя апошніх сацыялагічных даследаванняў, заявілі на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Сацыёлагі сведчаць, што пра выбары ведаюць больш за 90% грамадзян. Тэлеканал АНТ адзначае, што даследаванне праводзілася адным з высокадакладных сацыялагічных метадаў. Было апытана больш за паўтары тысячы чалавек — гараджан і вяскоўцаў, прадстаўнікоў розных прафесій, полу і ўзросту. Цяпер беларускія сацыёлагі праводзяць цэлы комплекс даследаванняў па новых методыках і рыхтуюцца да правядзення экзіт-полаў.

Паводле слоў дырэктара Цэнтра сацыялагічных і палітычных даследаванняў БДУ Давіда Ротмана, у першых даследаваннях сацыёлагі вывучаюць настроі людзей, іх узровень даверу да дзяржаўных інстытутаў, цікавяцца іх ацэнкамі падзеяў, фінансавым становішчам.

Ротман: "Мы можам прагназаваць сітуацыю, як яна будзе далей развівацца. І нарэшце зрабіць прагноз хто, якія палітычныя арганізацыі могуць заняць лідыруючае становішча на гэтых выбарах".

Нагадаем, ЦВК прапанавала правесці прэзідэнцкія выбары 11 кастрычніка. 30 чэрвеня гэтую дату можа зацвердзіць Палата прадстаўнікоў.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі