Саламяны замак спалілі ў Іўеўскім раёне

Саламяны замак спалілі ў Іўеўскім раёне

У Іўеўскім раёне Гродзеншчыны хуліганы спалілі замак з саломы, паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама

Дэкаратыўная фігура ў выглядзе замка стаяла каля вёскі Рассальшчына. Яна была складзеная з 13 рулонаў саломы. Такія фігуры з рулонаў саломы сельскагаспадарчыя прадпрыемствы нярэдка ставяць па заканчэнні палявых работ.

Па словах міліцыянтаў, саламяны замак згарэў за лічаныя хвіліны. Шкода ацэньваецца больш як на 350 рублёў. 

Падпальшчыкамі былі 20-гадовы і 19-гадовы юнакі. На іх пачалі крымінальную справу за хуліганства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі