"Самым сучасным" расійскім робатам аказаўся чалавек у касцюме

"Самым сучасным" расійскім робатам аказаўся чалавек у касцюме

"Самым сучасным" расійскім робатам аказаўся чалавек у касцюме, інфармуе tjournal.ru. Тэлесюжэт выйшаў на тэлеканале "Россия 24", яго ўжо выдалілі.

Робата Барыса паказалі 11 снежня на ўсерасійскім форуме "ПроеКТОриЯ" ў Яраслаўлі, які штогод праводзіцца на распараджэнню Уладзіміра Пуціна. У сюжэце "Вести Ярославль" паведамілі, што робат ведае матэматыку, умее хадзіць, размаўляць і нават танчыць. Аднак адразу ж узніклі пытанні, паколькі дагэтуль нічога не было вядома пра распрацоўку робата Барыса, на ім не відаць датчыкаў, ён рабіў рухі, якія больш адпавядаюць нязграбным рухам чалавека.

Высветлілася, што насамрэч на форуме паказалі... "касцюм "Робат Алёша". Дарэчы, на мерапрыемстве ніхто і не гаварыў, што гэта сапраўдны робат. Яго хутчэй выкарыстоўвалі для гумарыстычных сцэнак і ў якасці элемента шоу. Журналісты "Вести Ярославль" павінны былі бачыць шыю аніматара ўнутры касцюма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі