Самыя галасістыя слухачы атрымалі прадукцыю "Прэс-фота Беларусі 2011"!
Еўрарадыё правяло конкурс спеваў у жывым эфіры на свежанькі альбом з лепшымі прэсавымі фотаздымкамі 2011 года! Дзякуй за пазітыў!
Мы правялі забаўляльны конкурс у жывым эфіры: самыя адданыя слухачы вырашыліся стаць зоркамі і праспяваць свае любімыя беларускія рок-песні! Пераможцаў выбралі вядучыя супольна з музрэдакцыяй Еўрарадыё, конкурс праводзіўся ў нашых сацсетках:
Прэзентацыя альбома "Прэс-фота Беларусі-2011" адбудзецца ў сераду, 8 лютага ў 19:00 ў галерэі "Ў" (пр. Незалежнасці, 37А). Весці прэзентацыю будзе Зміцер Вайцюшкевіч.
Прадукцыю можна набыць у Мінску ў:
- галерэі "Ў" (пр. Незалежнасці, 37А),
- галерэі "Логвінаў" (пр. Незалежнасці, 37А),
- галерэі "Падземка" (пр. Незалежнасці 43),
- кніжным кірмашы "Белэкспа" (вул. Я. Купалы, 27).
У іншых гарадах можна замовіць прадукцыю праз сайты http://knihi.by і http://prastora.by
Падрабязней тут.
Удзельнікі:
Сяржук, "Крамбамбуля" - "Прадай гітару"
Павал, N.R.M. - "Паветраны шар"
Міс Інкогніта з твітэра, N.R.M. - "Падводная лодка"
Дзіма, Ляпис Трубецкой - "Грай"
Эрыка, N.R.M. - "Тры чарапахі"
Саша & офіс, Ляпис Трубецкой - "Нафта"
Пераможцы:
Альбом "Прэс-фота Беларусі-2011" - Эрыка,
Календары - Павал і Сяржук.
Астатнія - суцяшальныя прызы ад Еўрарадыё (бэджкіперы, брэлкі і значкі). Па прызы прыходзьце ў наш офіс па адрасе Мінск, вул. Карла Маркса 15/403.
Віншуем шчыра! Дзякуй за пазітыў! :)