Сенатар Джон Макейн падчас слуханняў па Сірыі гуляў у покер на мабільніку

Няёмкі для сенатара момант зафіксаваў фатограф амерыканскай газеты "Вашынгтон пост".  



Сам сенатар жартам пракаментаваў падзею ў сваім твітары: "Скандал! Я трапіўся за гульнёй у покер на iPhone падчас трохгадзінных слуханняў у сенаце. Самае жудаснае — тое, што я прайграў".



Пазней сенатар патлумачыў, што часам падчас спрэчак з удзелам калегаў яму становіцца сумна.



Фота — washingtonpost.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі