Шрайбман пра "легітымнасць" палка Каліноўскага: "Больш хайпу, чым сутнасці"

Сустрэчу байцоў з украінскімі дэпутатамі не варта ўспрымаць сур'ёзна / тг-канал ПКК
Сустрэчу байцоў з украінскімі дэпутатамі не варта ўспрымаць сур'ёзна / тг-канал ПКК

Да заяваў пра тое, што Украіна замест Святланы Ціханоўскай лічыць легітымным прадстаўніком Беларусі полк Каліноўскага, не варта ставіцца сур'ёзна. Сустрэчу беларускіх байцоў з дэпутатамі Вярхоўнай Рады Украіны ў эфіры Еўрарадыё пракаментаваў палітычны аналітык Арцём Шрайбман.

— Я бачыў заявы пра гэта толькі з боку прэс-службы палка Каліноўскага. Я не бачыў нейкіх пацверджанняў з украінскага боку. Гэта па-першае. Па-другое, дэпутацкая група наогул не ўпаўнаважаная ад імя дзяржавы кагосьці прызнаваць легітымным прадстаўніком і гэтак далей. І таму я думаю, што вакол гэтай сустрэчы больш хайпу, чым сутнасці. Сустрэліся дэпутаты з байцамі, пагаварылі, паказалі сваю падтрымку.

Як разумею, паралельна ў Кіеве быў Кавалеўскі [прадстаўнік Ціханоўскай] і сустракаўся таксама на розных узроўнях, проста не ўсе гэтыя сустрэчы былі публічныя.

Шрайбман не бачыць тут падстаў гаварыць пра тое, што Украіна як дзяржава ўзяла і выбрала полк Каліноўскага легітымным прадстаўніком Беларусі: "Нічога не змянілася: ва ўкраінцаў, калі на тое, амбасадар у Мінску сядзіць. Усім, хто моцна перажывае з гэтай нагоды, я б прапанаваў супакоіцца: нічога значнага не адбылося".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі