Сілавікі правялі затрыманні на Лідскім ліцейна-механічным заводзе
На Лідскім ліцейна-механічным заводзе
Сілавікі правялі затрыманні на Лідскім ліцейна-механічным заводзе. Некалькі чалавек былі схопленыя наўпрост на працоўных месцах. Сцвярджаецца, што яны распаўсюджвалі "экстрэмісцкія матэрыялы" ў сваіх сацсетках.
Цяпер працаўнікі прадпрыемства знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання. Іх дакладная колькасць праваабаронцам пакуль невядомая.
Днямі стала вядома, што на металатканым заводзе Haver у Лідзе затрымалі не менш за 9 чалавек. Падобныя "зачысткі" на прадпрыемствах у Беларусі адбываюцца ў апошнія гады. На некаторыя заводы сілавікі прыходзілі па некалькі разоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.