Сілавікі затрымалі каталіцкага святара ў Лідзе. Ужо 3 дні ніхто не ведае, дзе ён
Андрэй Зноска / "Хрысціянская візія"
У Лідзе затрымалі ксяндза Андрэя Зноска, пробашча парафіі Божай Міласэрнасці, паведамляе “Хрысціянская візія”.
Затрыманне адбылося 19-га ліпеня, але дагэтуль яго прычыны невядомыя. Таксама невядомае і месца знаходжання святара.
Андрэй Зноска — кансультант Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі па юрыдычных пытаннях і эксперт у кананічным праве.
На мінулым тыдні ператрус адбыўся ў мінскім архікафедральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. Здарылася гэта 13-14 ліпеня. Сілавікі нешта шукалі ў плябаніі. Ператрусу папярэднічалі затрыманне і арышт каталіцкага верніка і выкладчыка катэхізісу Уладзіслава Беладзеда.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.