СМІ: Затрыманы кіраўнік Магілёўскага аблспажыўсаюза
Затрыманы кіраўнік Магілёўскага аблспажыў саюза Сяргей Шуркала, паведамляе TUT.by са спасылкай на свае крыніцы. Паводле крыніцаў, ён падазраецца ў перавышэнні службовых паўнамоцтваў і прысабечванні маёмасці.
Шуркала адсутнічае на працы ўжо колькі дзён запар — яго затрымалі на гэтым тыдні. Выканаўцам абавязкаў кіраўніка арганізацыі прызначаны яго намеснік. Справу вядзе КДБ, паведамляюць крыніцы.
Аднак сам Камітэт дзяржбяспекі ніякіх каментароў не дае.
Магілёўскі аблспажыўсаюз каардынуе працу раённых райпа — крамаў спажыўкааперацыі, якія знаходзяцца ў малых гарадах і на вёсцы. Сяргея Шуркалу называюць прафесійным кіраўніком. З ім Магілёўскі аблспажыўсаюз трымае лідарства ў Белкаапсаюзе.