Справу былога намесніка кіраўніка "Белнафтахіма" накіравалі ў суд
Генпракуратура перадала яе ў Мінскі гарадскі суд. Уладзімір Волкаў знаходзіцца пад арыштам.
Пра гэта паведамляе сёння "Интерфакс-Запад". Нагадаем, Волкаву было выстаўленае канчатковае абвінавачанне па артыкуле "атрыманне хабараў асобай, якая займае адказнае становішча". Агулам яму інкрымінуецца 8 эпізодаў злачыннай дзейнасці — фактаў атрымання хабараў "ад розных суб'ектаў гаспадарання".
Як стала вядома, на маёмасць Уладзіміра Волкава быў накладзены арышт, у тым ліку на дзве кватэры ў Мінску, гараж, аўтамабіль BMW Х5, а таксама на грашовыя сродкі — каля 100 тысяч долараў.
Фота — ria.ru