Справу кіраўніка "Данькоў-клуба" разгледзіць суд Маскоўскага раёна

Нагадаем, кіраўнік мінскага "Данькоў-клуба" быў затрыманы ў пачатку верасня 2012-га супрацоўнікамі галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю МУС. Юрыя Данькова вінавацяць па сямі артыкулах Крымінальнага кодэкса. Па версіі следчых, Данькоў у 2007-2012 гадах ухіляўся ад выплаты падаткаў і збораў, што нанесла дзяржаве шкоду на больш за 918 мільёнаў рублёў (каля 90 тысяч долараў).

Таксама ён "арганізоўваў і ўтрымліваў з выкарыстаннем службовых паўнамоцтваў у сваім клубе прытон для заняткаў прастытуцыяй, а таксама выкарыстоўваў заняткі прастытуцыяй іншымі асобамі для атрымання матэрыяльнай выгады". Данькова абвінавачваюць у падробцы дакументаў, ва ўцягванні жанчын у заняткі прастытуцыяй, рэкламаванні парнаграфічных матэрыялаў і публічнай дэманстрацыі парнаграфічнага відэафільма.

На здымку: У 2001 годзе Юрый Данькоў спрабаваў паўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах, але не сабраў патрэбнай колькасці подпісаў. Фота — bymedia.net 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі