Стала вядома, дзе ў Мінску найбольшыя канцэнтрацыі кляшчоў

Праверка тэрыторыі на наяўнасць кляшчоў / "Мінск-Навіны"
Праверка тэрыторыі на наяўнасць кляшчоў / "Мінск-Навіны"

На некаторых тэрыторыях Мінска канцэнтрацыя кляшчоў перавышае дапушчальную. Пра гэта паведаміў намеснік галоўнага лекара Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Рыгор Гецюк.

Санстанцыя, па яго словах, правяла на гэтым тыдні паўторнае абследаванне гарадскіх зон рэкрэацыі і лесапаркаў на наяўнасць кляшчоў.

"Перавышэнне па колькасці кляшчоў выяўлена ў лесапарку Уручча, лесапаласе на вуліцы Скарыны, лесапарку ў Зялёным Лузе, у раёне станцыі Сасновы Бор Дзіцячай чыгункі, у лесапарку ў раёне вуліцы Маршала Лосіка і вуліцы Семянякі, на пляжы №2 Цнянскага вадасховішча і ў прылеглым да яго лясным масіве",перадаюць "Мінск-Навіны" словы Гецюка.

Мінскай лесапаркавай гаспадарцы прапанавалі правесці акарыцыдныя апрацоўкі названых тэрыторый. Мінгарвыканкам паабяцаў дапамогу прадпрыемству. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі