Стала вядома, хто будзе ўдзельнічаць у венскай канферэнцыі па Беларусі
Канферэнцыю па Беларусі ініцыявалі Федэральная канцылярыя і Міністэрства замежных спраў Аўстрыі / theins.ru
У міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай палітычнаму крызісу Беларусі, возьмуць удзел кіраўнікі МЗС Германіі, Эстоніі, Латвіі, Славакіі і Фінляндыі, а таксама камісар ЕС па пытаннях пашырэння і палітыцы суседства Олівер Вархелі. Пра гэта піша аўстрыйскае выданне Tiroler Tageszeitung.
Выданне нагадвае, што канферэнцыя праводзіцца па ініцыятыве Федэральнай канцылярыі і Міністэрства замежных спраў краіны. Праз уведзены лакдаўн сустрэча пройдзе ў анлайн-фармаце.
Святлана Ціханоўская ўжо ў Вене, яна таксама бярэ ўдзел у дыскусіі. Арганізатары канферэнцыі разлічваюць "зрабіць канструктыўны ўклад, скіраваць важны палітычны сігнал і вызначыць магчымыя рашэнні".
"Мы падтрымліваем беларускую грамадзянскую супольнасць у яго імкненні да свабодных і справядлівых выбараў", — цытуе выданне федэральнага канцлера Аўстрыі Аляксандра Шаленберга.
Афіцыйны Мінск на канферэнцыі калі і будзе прадстаўлены, то "імаверна, на ўзроўні экспертаў". Па выніках дыскусіі запланаваная прэс-канферэнцыя з удзелам канцлера Аўстрыі Шаленберга, Святланы Ціханоўскай, а таксама камісара ЕС Олівера Вархелі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.