Сталічныя медыкі не чакаюць эпідэміі грыпу яшчэ два тыдні

Сталічныя медыкі пакуль не заўважылі рэзкага росту захворванняў на грып. У бліжэйшыя два тыдні яны не чакаюць пагаршэння эпідэміялагічнай сітуацыі. Зараз медыкі назіраюць нязначны рост захворванняў на вострую рэспіраторную вірусную інфекцыю ў дарослых, крыху больш — у дзяцей.

Пра гэта карэспандэнту Еўрарадыё распавялі на “гарачай лініі” ў камітэце па ахове здароўя Мінгарвыканкама.

Супрацоўнік камітэта: “Па дарослым насельніцтве — нязначны пад’ём характэрны для гэтага эпідэміялагічнага перыяду. У дзяцей крыху больш рост па ВРВІ, у асноўным гэта дашкольнікі. Па прагнозах бліжэйшыя два тыдні мусіць быць спакойна".

Яшчэ на пачатку лютага ў суседнім Смаленску Рассельгаснагляд рэкамендаваў зачыніць усе школы праз эпідэмію грыпа і ВРВІ. У суседняй Латвіі эпідэмія грыпу працягваецца са студзеня.

Фота — uzdanews.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі