Суд Нью-Ёрка прызнаў Дональда Трампа вінаватым у махлярстве

Дональд Трамп

Дональд Трамп

Суддзя Нью-Ёрка Артур Энгоран усталяваў, што Дональд Трамп і яго сямейны бізнэс падманным шляхам завысілі кошт сваёй нерухомасці і іншых актываў, каб падмануць банкі і страхоўшчыкаў, пераканаць іх даць больш выгадныя ўмовы. Пра гэта піша Reuters.

Суддзя таксама распарадзіўся ануляваць сертыфікаты, якія дазвалялі некаторым прадпрыемствам Трампа працаваць у Нью-Ёрку, і пастанавіў прызначыць кіраўніка, які зоймецца ліквідацыяй прадпрыемстваў экс-прэзідэнта ЗША. Трамп і іншыя адказнікі ў гэтай справе не згодныя з пастановай. Маюць намер яе абскардзіць. Па іх словах, яны ніколі не здзяйснялі махлярства, а транзакцыі, якія сталі прадметам разгляду ў судзе, былі прыбытковымі. "Сённяшняя абуральная пастанова цалкам не адпавядае фактам і дзейнаму заканадаўству", — заявіў адвакат Трампа Крыстафер Кіз. Дарэчы, суддзя Энгоран таксама наклаў санкцыі на адвакатаў абвінавачаных за вылучэнне "недарэчных" юрыдычных аргументаў і падбухторванне да "буйных" паводзінаў сваіх кліентаў.

Трамп назваў абвінавачванні "смяхотнымі і непраўдзівымі" і абвінаваціў суддзю ў тым, што ён выконвае загады пракурора штата Нью-Ёрк Летыцыі Джэймс, якая з'яўляецца дэмакратам. "Гэта дэмакратычны палітычны закон і паляванне на ведзьмаў на нябачаным раней узроўні", — напісаў Трамп. Менавіта Джэймс падала ў суд на Трампа ў верасні 2022 года. Яна абвінаваціла экс-прэзідэнта ЗША, траіх яго дарослых дзяцей і Trump Organization ў хлусні аб кошце актываў і яго ўласным капітале з мэтай падмануць банкі і страхоўшчыкаў. Гэты падман практыкаваўся на працягу 10 гадоў. Па словах суддзі Энгорана, Джэймс прадставіла "неабвержныя доказы" таго, што Трамп завысіў кошт сваіх актываў на суму ад 812 млн.да 2,2 млрд. долараў.

Пракурор Джэймс ўжо заявіла, што з нецярпеннем чакае магчымасці прадставіць астатнюю частку сваёй справы ў судзе. 2 кастрычніка яна плануе агучыць шкоду ад дзеянняў Трампа. Эксперты адзначаюць, што гэта рашэнне стала буйной паразай для былога прэзідэнта ЗША. Яно можа сур'ёзна абмежаваць яго здольнасць весці бізнес у штаце.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі