Суд у ЗША заблакаваў новую міграцыйную забарону Трампа

Суд у ЗША заблакаваў новую міграцыйную забарону Трампа

Федэральны суддзя штата Гаваі Дэрык Уотсан заблакаваў новы міграцыйны ўказ прэзідэнта Дональда Трампа, згодна з якім забараняўся ўезд у ЗША грамадзян шасці пераважна мусульманскіх краін. 

За некалькі гадзін да таго, як указ мусіў набыць моц, суддзя задаволіў пазоў штата Гаваі, які патрабаваў прыпыніць гэты закон, перадае Бі-Бі-Сі.

У пазове ад імя штата гаварылася, што забарона на ўезд парушае канстытуцыю ЗША, бо дыскрымінуе людзей на падставе іх нацыянальнай прыналежнасці. Таксама прадстаўнікі штата звярталі ўвагу на тое, што забарона пашкодзіць турызму і скароціць магчымасць запрашаць замежных студэнтаў і работнікаў.

Міграцыйны ўказ Трампа мусіў прыпыніць на 90 дзён уезд у ЗША грамадзянам шасці краін — Ірана, Емена, Лівіі, Сірыі, Самалі і Судана. Акрамя таго, меркавалася прыпыніць прыём бежанцаў на 120 дзён.

Папярэдні міграцыйны ўказ Трампа быў заблакаваны федэральным судом.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі