Супрацоўнікі ГУБАЗіКа затрымалі адміністратара тэлеграм-чата "ГОБК"
Дзмітрый Сцяпанаў / t.me/viasna96
Адміністратара тэлеграм-чата "ГОБК" затрымалі супрацоўнікі ГУБАЗіКа, паведамляюць праваабаронцы "Вясны".
Гэта 38-гадовы Дзмітрый Сцяпанаў. Як заяўляюць сілавікі, чат "ГОБК" "з'яўляўся структурным падраздзяленнем экстрэмісцкага фармавання "dzechat".
Па іх словах, у гэтым чаце нібыта неаднаразова з'яўляліся заклікі ўчыняць гвалтоўныя дзеянні над сілавікамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.