Сустрэча ў Мінску па сітуацыі на Данбасе можа прайсці 12 снежня

Новая сустрэча кантактнай групы па ўрэгуляванню сітуацыі на Данбасе можа адбыцца ў Мінску 12 снежня. Але дата яшчэ ўзгадняецца. Пра гэта заявіў кіраўнік самаабвешчанай  "Луганскай народнай рэспублікі" Ігар Платніцкі (на здымку злева падчас мінулай сустрэчы ў Мінску).

"Дакладна не вызначана. Папярэдне, на 12-е чысло, але яшчэ абгаворваецца дата. Канчатковага рашэння няма", — цытуе словы Платніцкага РІА "Новости".

Нагадаем, сёння ад 10-й гадзіны на Данбасе дзейнічае перамір'е, узгодненае самаабвешчанымі рэспублікамі і Кіевам пры пасярэдніцтве АБСЕ. Мяркуецца, што спыненне агню будзе папярэднічаць новым перамовам у Мінску ў фармаце Украіна, "ДНР" і "ЛНР" пры пасярэдніцтве Расіі і АБСЕ.

Чакалася, што сустрэча ў Мінску можа прайсці ўжо 9 снежня (прынамсі, пра гэта днямі заявіў украінскі прэзідэнт Пятро Парашэнка), аднак прадстаўнікі самаабвешчаных рэспублік прапанавалі іншую дату — 12 снежня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі