Суздальцаў: звычайна да Лукашэнкі звяртаюцца ў апошні момант
Расійскі палітолаг Андрэй Суздальцаў пракаментаваў тэлефонную размову Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна, якая адбылася ў панядзелак. Прэс-служба Крамля, як і прэс-служба Лукашэнкі падкрэслілі, што калінінградскі транзіт быў адной з галоўных тэмаў абмеркавання. Крыху больш напісаў пра гэта kremlin.ru: "Абмяркоўваліся некаторыя магчымыя сумесныя крокі".
"Відаць, Масква стаіць на парозе вырашэння транспартнага крызісу з Літвой, — піша Суздальцаў. — Звычайна да А. Лукашэнкі звяртаюцца ў апошні момант. Мяркуючы па ўсім, адказ Вільні будзе несіметрычны і нечаканы".
У чэрвені Літва ўвяла абмежаванні на калінінградскі транзіт некаторых тавараў. І спаслалася на санкцыі Еўрасаюза. Масква абураная такім крокам Вільні. На мінулым тыдні Расія папярэдзіла Літву і ЕС, што можа ўжыць "жорсткія захады", калі транзіт некаторых тавараў у Калінінград і з Калінінграда не адновіцца "найбліжэйшымі днямі". Літва аднак пашырыла абмежаванні на гандаль з Калінінградскай вобласцю, нягледзячы на папярэджанне Расіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.