Святлана Ціханоўская возьме ўдзел у Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы
Святлана Ціханоўская возьме ўдзел у Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, якая пройдзе 18-20 лютага. "Разам з сусветнымі палітыкамі я буду абмяркоўваць рэжым як пагрозу бяспецы ў рэгіёне і вырашэнне крызісу ў Беларусі", — піша палітык. Ціханоўская правядзе шэраг сустрэч "высокага ўзроўню... для абмеркавання падтрымкі беларусаў".
На канферэнцыі будуць вядучыя нямецкія палітыкі (федэральны канцлер Олаф Шольц, міністр замежных спраў Аналена Бербак), віцэ-прэзідэнт ЗША Камала Харыс і дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен, генсек NATO Енс Столтэнберг, кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен, кіраўнік МЗС КНР Ван І. У Мюнхен прыедзе прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, а расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна не будзе. Не будзе і прадстаўнікоў афіцыйнага Мінска.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.