Святлана Ціханоўская і камандзір “каліноўцаў” звярнуліся да беларусаў

Денис "Кит" Прохоров и Светлана Тихановская
Дзяніс "Кіт" Прохараў і Святлана Ціханоўская / тг-каналы ПКК і ОСЦ / калаж Еўрарадыё

На фоне падзей у Расіі, дзе колішні сябар Пуціна Яўген Прыгожын пры дапамозе свайго ПВК “Вагнэр” падняў мяцеж, да беларусаў, а найперш — арміі, сілавікоў і чыноўнікаў — звярнулася лідарка беларускіх дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская.

"Я хачу заклікаць беларускіх дыпламатаў, чыноўнікаў і сілавікоў памятаць, што ў нас — беларусаў — свае нацыянальныя інтарэсы. Ні Пуцін, ні Прыгожын — не сябры Беларусі, і вы не павінны выбіраць іх бок. Беларусы павінны бараніць сваю краіну. Як гэтая сітуацыя паўплывае на Беларусь — залежыць толькі ад нас з вамі”, — сказала Ціханоўская.

Галоўнай задачай цяпер Ціханоўскай лічыць захаванне бяспеку і суверэнітэт у Беларусі. Таксама яна асобна звярнулася да беларускіх вайскоўцаў і заявіла:

“Зараз найлепшы шанец выгнаць расійскіх вайскоўцаў з нашай краіны. Калі гэты шанец будзе прапушчаны, Расія зробіць з намі так жа, як з Украінай”.

Зварот Святланы Ціханоўскай цалкам

Са зваротам да беларускіх вайскоўцаў выступіў і камандзір Палка Каліноўскага Дзяніс “Кіт” Прохараў. Добраахвотнік назваў падзеі ў Расіі “пачаткам канца вялікай тыраніі”.

“Не ўдзельнічайце ва ўнутраным канфлікце Расіі. Гэта грамадзянская вайна нас не тычыцца. Для беларусаў важна другое: набліжаецца час, калі перад вамі паўстане выбар: выканаць злачынны загад ці прысягу, якую вы далі на вернасць беларускаму народу”.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі