Сямігадовага хлопчыка шпіталізавалі з алкагольным атручваннем пасля рыбалкі
У Добрушскім раёне сямігадовы хлопчык быў шпіталізаваны з дыягназам "алкагольнае ап'яненне цяжкай ступені", паведамляе тэлерадыёкампанія "Гомель". Праверкай гэтага здарэння займаецца міліцыя.
Маці хлопчыка пайшла на працу ў начную змену. Сына яна пакінула даглядаць сваймуго малодшаму брату — 16-гадоваму падлетку. Увечары дзядзька з пляменнікам пайшлі на бераг мясцовага вадаёма, узяўшы з сабой піва і гарэлку. Па дарозе дадому маленькаму хлопчыку стала кепска.