“Так працуе дыпламатыя”: Мінск і Кіеў дамовіліся забаніць Ціханоўскую?

Кабінет упэўнены, што ніякія баны не перашкодзяць дэмсілам дамагацца сваіх мэтаў / калаж Улада Рубанава
Кабінет упэўнены, што ніякія баны не перашкодзяць дэмсілам дамагацца сваіх мэтаў / калаж Улада Рубанава

Украіна сапраўды прыклала намаганні, каб Святлана Ціханоўская не выступіла у Варшаве на ўрачыстай частцы, прысвечанай 160-годдзю паўстання Кастуся Каліноўскага. Пра гэта паведаміў прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага Кабінета па міжнародных пытаннях Валерый Кавалеўскі.

Еўрарадыё даведалася, што на гэты конт адказаў Кавалеўскаму ўкраінскі амбасадар, ці можа гэта быць звязанае з кулуарнымі стасункамі Мінска і Кіева, і што ў такім выпадку рабіць дэмсілам.
 

“Гэта недарэчна выглядае для ўкраінскага боку”

Кавалеўскі падкрэслівае, што падобныя спробы выціснуць дэмсілы з павесткі, не спыняць Кабінет на шляху, па якім ён ідзе.

“Так працуе дыпламатыя”: Мінск і Кіеў дамовіліся забаніць Ціханоўскую?

Мы ведаем, што Укріана спрычынілася да гэтага і па фармаце мерапрыемства, і ўсе, думаю, чыталі зварот Зяленскага, у якім не знайшлося месца ні для Беларусі, ні для беларускага народа. Адразу пасля мерапрыемства я падышоў да украінскага амбасадара. Я заявіў яму пазіцыю Кабінета пра тое, што гэта недапушчальна, калі выціраюць Беларусь з гісторыі. Гэта проста недарэчна выглядае для ўкраінскага боку. Калі прэзідэнт Зяленскі ў сваім звароце апускае такія важныя гістарычныя факты, ён фактычна прызнаецца ў недастатковай інфармаванасці. Гэта тое, чаго будзе пазбягаць кожны кіраўнік краіны.

“Так працуе дыпламатыя”: Мінск і Кіеў дамовіліся забаніць Ціханоўскую?
Сёння Лукашэнка дае абяцанкі, а заўтра паказвае “чатыры пазіцыі” / БЕЛТА

Чаму ж інцыдэнт на ўрачыстасці ў гонар паўстання Каліноўскага адбыўся? Няўжо Кіеў вядзе кулуарныя размовы з Мінскам? Хутчэй за ўсё яны сапраўды ёсць, але гэта не павінна нікога здзіўляць, лічыць аналітык Еўрапейскага савета па міжнародных адносінах (ECFR), былы супрацоўнік МЗС Беларусі Павел Слюнькін.

“Так працуе дыпламатыя”: Мінск і Кіеў дамовіліся забаніць Ціханоўскую?

Дыпламатыя так працуе. Каналы камунікацыі існуюць паміж краінамі, якія адна з адной ваююць. Такія каналы камунікацыі паміж адміністрацыяй спадара Зяленскага, украінскай уладай, сілавікамі і беларускімі іх партнёрамі існавалі і існуюць.

Калі пазіцыю Кіева яшчэ неяк можна зразумець, то чаму польскія і літоўскія ўлады вядуцца на бан беларускіх дэмсіл?

Гэта няпростая рэч, калі ёсць дзве краіны, якія ты падтрымліваеш, і адна з іх выстаўляе ўмовы. Канешне, калі мы верым, што гэта так. Улічваючы тое, што адбываецца цяпер ва Украіне, думаю, ім не вельмі прыемна, але прыходзіцца ісці на гэтыя саступкі. Украіна цяпер такая краіна, якая атрымлівае міжнародную сімпатыю і можа выстаўляць такія ўмовы і атрымліваць рэзультаты, якія яна хацела. Маральна гэта ці немаральна — гэта ўжо іншае пытанне.

Эксперт лічыць, што ў такой сітуацыі дэмсілам варта выразна паказваць, што падобныя інцыдэнты не павінны адбывацца. Але і гучна падтрымліваць Украіну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі