Трамп дапускае магчымасць вайны з Паўночнай Карэяй

Трамп дапускае магчымасць вайны з Паўночнай Карэяй

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што канфліктная сітуацыя з Паўночнай Карэяй з-за яе ядзернай праграмы можа перарасці ў сур’ёзны вайсковы канфлікт г. зн. у вайну. Пры гэтым ён адзначыў, што хацеў бы вырашыць сітуацыю дыпламатычным шляхам і цяпер яго адміністрацыя рыхтуе шэраг новых эканамічных санкцый у дачыненні Пхеньяна, паведамляе “Бі-Бі-Сі”.

“Мы хацелі б вырашаць пытанні дыпламатычна, але гэта вельмі складана”, — сказаў Трамп. Ён адзначыў дзеянні лідара КНР Сі Цзіньпіна, які паспрабаваў паўплываць на кіраўніцтва Паўночнай Карэі. Адбылося гэта пасля яго сустрэчы з амерыканскім прэзідэнтам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі