Трамп паабяцаў змагацца з “дэстабілізуючымі паводзінамі Расіі”

Трамп паабяцаў змагацца з “дэстабілізуючымі паводзінамі Расіі”

Дональд Трамп паабяцаў змагацца з “дэстабілізуючымі паводзінамі Расіі”. 6 ліпеня ў Варшаве прайшла сустрэча прэзідэнтаў ЗША і Польшчы. Па яе выніках Трамп і Анджэй Дуда правялі прэс-канферэнцыю.

Журналіст тэлебачання TVN пацікавіўся, ці абмяркоўвалі прэзідэнты канкрэтныя гарантыі прысутнасці амерыканскіх войскаў “так доўга, пакуль будзе існаваць небяспека з боку Расіі”. Дональд Трамп адказаў, што ніякіх гарантый не абмяркоўвалі, аднак амерыканскі кантынгент, які налічвае 5 тысяч чалавек, і надалей застанецца ў Польшчы. У сваю чаргу Анджэй Дуда ўдакладніў, што размова тычылася беспекі ў Цэнтральнай Еўропе. У кантэксце ваенных вучэнняў “Захад-2017” прысутнасць амерыканскіх сіл і сіл NATO цалкам апраўданыя, адзначыў ён. Калі да гэтага дадаць сітуацыю, якая пануе ва Украіне, то становіцца яшчэ больш відавочна неабходнасць прысутнасці амерыканскіх вайскоўцаў у рэгіёне, сказаў Дуда. 

Як вядома, 7 ліпеня ў Гамбургу на саміце “Вялікай дваццаткі” мусіць адбыцца першая сустрэча Дональда Трампа і Уладзіміра Пуціна. Чакаецца, што яны абмяркуюць барацьбу з міжнародным тэрарызмам, сітуацыю ў Сірыі, ва Украіне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі