Трамп звольніў дзяржсакратара і прызначыў на яго месца дырэктара ЦРУ

Трамп звольніў дзяржсакратара і прызначыў на яго месца дырэктара ЦРУ

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў у Твітары, што адправіў у адстаўку дзяржсакратара Рэкса Тылерсана. Новым кіраўніком Дзярждэпартамента стане дырэктар ЦРУ Майк Пампеа. Афіцыйнае паведамленне пра гэта з'явілася праз некалькі хвілін пасля паведамлення Трампа ў Твітары. 

Кіраўніцай ЦРУ ўпершыню ў гісторыі стане жанчына — экс-намесніца кіраўніка ўпраўлення Джына Гаспел. Да таго, як стаць намесніцай Пампеа яна ўзначальвала таемную службу ЦРУ, паведамляе Бі-Бі-Сі.

За некалькі гадзін да адстаўкі Тылерсан заявіў, што ЗША салідарныя з Вялікабрытаніяй у пытанні пра атручванне расійскага перабежчыка Сяргея Скрыпаля з дачкой у англійскім Солсберы.

Журналістам Трамп заявіў, што ён нядрэнна ладзіў з Тылерсанам, але не знаходзіў з ім згоды па шэрагу пытанняў. "Калі паглядзець на здзелку з Іранам — я лічыў, што яна жудасная, ён лічыў яе нармальнай. Я хацеў яе скасаваць ці неяк змяніць — ён думаў інакш", — патлумачыў прэзідэнт ЗША.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі