Траўмаванага віцебскага хлопчыка перавялі ў РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі

Футбольная брама, ілюстрацыйнае фота 

Футбольная брама, ілюстрацыйнае фота  / pixabay.com

Віцебскага хлопчыка, які атрымаў траўму падчас заняткаў у спартыўнай школе, уначы перавезлі ў Мінск у РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі, паведамляе прэс-служба Мінздароўя.

Такое рашэнне было прынятае па выніках рэспубліканскага кансіліуму, які адбыўся ў рэжыме тэлекансультавання паміж РНПЦ і Віцебскай абласной бальніцай.

Хлопчыка паклалі ў аддзяленне рэанімацыі. На раніцу яго стан ацэньваецца бліжэй да сярэдняй цяжкасці. Паведамляецца, што дзіця знаходзіцца ў прытомнасці. "Праводзіцца медыкаментознае лячэнне з нагоды цяжкай чэрапна-мазгавой траўмы, пералому аснавання чэрапа, ўдару грудной клеткі", — удакладняюць у Мінздароўя.

Як паведамлялася раней, 5 жніўня віцебскі школьнік пацярпеў падчас заняткаў у Спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву "Камсамолец". Пазней стала вядома, што на яго звалілася футбольная брама. Пацярпеламу дзіцяці 9 гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі