Тры салігорцы прыехалі ў Магілёў, каб пастраляць па мінаках
Зранку 14 траўня ў магілёўскую міліцыю паступіла паведамленне, што невядомыя людзі страляюць з пнеўматычнага пісталета па мінаках. Потым стралкі селі ў чорны джып і з’ехалі, пішуць “Магілёўскія ведамасці”.
Міліцыя ўвяла план “Перахоп” і праз 10 хвілін затрымала падазроны аўтамабіль. У машыне былі тры хлопцы — 19, 21 і 22 гадоў, а таксама дзяўчына. Усе затрыманыя — жыхары Салігорска. Пры аглядзе багажніка аўтамабіля быў знойдзены пнеўматычны пісталет маркі “ПМ”.
Праваахоўнікі склалі на затрыманых адміністратыўны пратакол за дробнае хуліганства. На іх могуць пачаць крымінальную справу.