Турэмная літаратура становіцца ў Беларусі мэйнстрымам?

Турэмная літаратура становіцца ў Беларусі мэйнстрымам?

Лаўрэатамі літаратурнай прэміі імя Францішка Аляхновіча сёлета сталі Уладзімір Някляеў, Вольга Мікалайчык і Аляксандр Лашпын. Адметнасцю гэтай прэміі з’яўляецца тое, што яе даюць за лепшы твор, напісаны на аснове асабістага турэмнага вопыту. Раней лаўрэатамі прэміі імя Францішка Аляхновіча сталі 11 чалавек.

Чым адметная сучасная беларуская турэмная літаратура? Ці можа турма зрабіць са зняволенага пісьменніка? Ці з’яўляецца сучасная беларуская турэмная літаратура сродкам палітычнай барацьбы?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае пісьменнік, сёлетні лаўрэат літаратурнай прэміі імя Францішка Аляхновіча Уладзімір Някляеў.

На Еўрарадыё - пісьменнік, сёлетні лаўрэат літаратурнай прэміі імя Францішка Аляхновіча Уладзімір Някляеў.

Слухаць ці запампаваць падкаст эфіру ніжэй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі