Twitter здыме абмежаванні на 140 знакаў у асабістых паведамленнях

Сацыяльная сетка Twitter здыме абмежаванні на 140 знакаў у асабістых паведамленнях. Адбудзецца гэта ўжо ў ліпені. Абмежаваннем для асабістых паведамленняў стануць 10 тысяч знакаў.

РІА "Новости" адзначае, што новаўвядзенне датычыць толькі асабістых паведамленняў, якія нікому не бачныя, акрамя двух удзельнікаў перапіскі. А вось твіты і надалей будуць мець абмежаванне ў 140 знакаў.

Дарэчы, як стала вядома, 1 ліпеня сыходзіць у адстаўку са сваёй пасады гендырэктар Twitter Дзік Кастола. Кампанію часова ачоліць адзін з яе заснавальнікаў Джэк Дорсі.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі