У аддзеле міліцыі ў Гомелі застрэліўся 25-гадовы мужчына

У аддзеле міліцыі ў Гомелі застрэліўся 25-гадовы мужчына

У Чыгуначным аддзеле міліцыі ў Гомелі застрэліўся чалавек. Трагічнае здарэнне адбылося 11 лютага. БЕЛТА не паведамляе яго дэталі, піша пра "надзвычайнае здарэнне са смерцю чалавека".

Раней з'явілася неафіцыйная інфармацыя. З яе вынікае, што ў аднаго з мясцовых паляўнічых пасля пастаноўкі пэўнага медыцынскага дыягназу міліцыянеры забралі стрэльбу і патроны. Мужчыну далі паўгода, каб яе прадаць. Удзень у аўторак ужо былы паляўнічы прыйшоў у аддзел міліцыі і папрасіў выдаць яму стрэльбу, каб зрабіць здымак — ён нібыта хацеў даць аб'яву з фота. Супрацоўнік міліцыі стрэльбу даў. У нейкі момант нешта адцягнула яго ўвагу, чым скарыстаўся мужчына — падаў патрон у патроннік і зрабіў стрэл сабе ў галаву. Усё гэта адбылося ў адным з кабінетаў. На міліцыянера нібыта распачалі крымінальную справу.

БЕЛТА аднак піша толькі пра праведзеную праверку і перадачу яе матэрыялаў, а таксама відэазапісаў ва УСК па Гомельскай вобласці. Цяпер праверкай займаецца яго следчае ўпраўленне.

Загінуламу было 25 гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі