У Бабруйску хлопец упаў з акна 18-га паверха
У Бабруйску хлопец упаў з акна 18-га паверха. Ён загінуў, інфармуе komkur.info. Здарэнне адбылося каля 14-й гадзіны ў аўторак. Цела знайшлі прахожыя, якія і патэлефанавалі ў міліцыю. Дом, з акна якога ўпаў хлопец, знаходзіцца на скрыжаванні праспекта Будаўнікоў і вуліцы Шыннай.
Вядома, што малады чалавек жыў у гэтым доме на верхнім, 18-м паверсе. Яму было 22 гады. Пакуль невядома, ці гэта быў суіцыд, ці няшчасны выпадак.
komkur.info