У Бабруйску міліцыянер страляў у чалавека
Застрыманы паспрабаваў сябе забіць
У Бабруйску міліцыянер страляў у чалавеку, які псаваў нажом машыны і пагражаў мінакам.
Сілавік зрабіў папераджальны стрэл у паветра, але бабруйчанін не кінуў нож. Тады яму стрэлілі ў ногі, пасля чаго мужчына спрабаваў скончыць жыццё самагубствам.
Яго паспелі выратаваць, цяпер 44-гадовы жыхар Бабруйска ў лякарні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.