У Бабруйску на "Фандоку" здарыўся пажар (фота)
Увечары 17 траўня на тэрыторыі прадпрыемства "Фандок" на вуліцы Леніна ў Бабруйску здарыўся пажар. Узгаранне пачалося пад металічным навесам для сартавання драўніны, які з мінулага года не выкарыстоўваўся. Агонь пашкодзіў 300 квадратных метраў драўляных насцілаў, транспарцёрную стужку, дах. Ніхто з людзей не пацярпеў.
Як адзначае прэс-служба МНС, сярод асноўных версій пажару — неасцярожнае абыходжанне з агнём. Дарэчы, ратавальнікам пра ўзгаранне на тэрыторыі прадпрыемства паведаміла прахожая.