У Бабруйску на пажары загінула двое 6-гадовых дзяцей

У Бабруйску на пажары загінула двое 6-гадовых дзяцей

У Бабруйску на пажары загінула двое дзяцей-дашкольнікаў. Як паведамляе прэс-служба МНС, трагічнае здарэнне адбылося ў ноч на нядзелю. Паведамленне пра пажар у дзевяціпавярховіку паступіла на дзяжурную лінію ў 2.41.

У кватэры на восьмым паверсе было моцнае задымленне. Выратавальнікі ўскрылі металічныя дзверы і знайшлі на падлозе ў спальні дваіх дзяцей —  хлопчыка і дзяўчынку, якім было па 6 гадоў. Малых перадалі медыкам, але ўратаваць іх не атрымалася.

Маці ў момант пажару дома не было. Старэйшае дзіця гасцявала ў бабулі. Прычыны і акалічнасці здарэння высвятляюцца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі