У Бабруйску з будынку эвакуявалі 63 чалавекі
18 ліпеня ў аперацыйна-касавым цэнтры “АСБ Беларусбанк” па вуліцы Мінскай, 73 была ўзнятая трывога.
У 16.24 у міліцыю паведамілі, што ў банку без нагляду пакінуты чорны пакунак. На месца здарэння прыбылі супрацоўнікі 11 службаў, у тым ліку міліцыя, Следчы камітэт, КДБ, ДАІ ды сапёры.
З будынку былі эвакуяваныя супрацоўнікі і наведнікі банка, аптэкі ды жаночай кансультацыі.
Пры праверцы пакунка сапёры не знайшлі выбуховых прыстасаванняў. Па гэтым факце праводзіцца праверка, паведамляе магілёўская міліцыя.