У Бабруйску затрымалі маці дзяцей, якія загінулі на пажары
У Бабруйску затрымалі маці дзяцей, якія загінулі на пажары. Распачатая крымінальная справа, артыкул — "прычыненне смерці па неасцярожнасці двух асобам".
Пажар адбыўся ўначы 27 траўня ў двухпакаёвай кватэры на восьмым паверсе жылога дома. Супрацоўнікі МНС падчас тушэння ўзгарання ў спальні знайшлі целы двух шасцігадовых дзяцей — хлопчыка і дзяўчынкі. 40-гадовай маці і яе 11-гадовага сына ў кватэры не было. Спецыялісты высветлілі, што пажар пачаўся з узгарання на канапе ў зале.
Як інфармуе афіцыйная прадстаўніца УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк, маці дзяцей ужо дае паказанні. Вядома, што сям'я не была на ўліку, як тая, што знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Прызначаны судова-медыцынскія і пажарна-тэхнічныя экспертызы, якія мусяць дапамагчы аднавіць усе абставіны трагічнага здарэння.