У Бабруйску жанчына-медык выйшла на рэйкі перад цягніком і закрыла твар рукамі

У Бабруйску жанчына-медык выйшла на рэйкі перад цягніком і закрыла твар рукамі

У Бабруйску жанчына-медык выйшла на рэйкі перад грузавым цягніком, які накіроўваўся ў бок Жлобіна, і закрыла твар рукамі. Яна загінула на месцы. Праваахоўнікі высвятляюць, ці гэта было самагубства, ці трагічная выпадковасць, інфармуе сайт komkur.info.

Здарэнне адбылося ў панядзелак каля 5-й гадзіны раніцы побач са станцыяй "Бабруйск". Машыніст выкарыстаў экстраннае тармажэнне, але пазбегнуць наезду было немагчыма. У загінулай знайшлі разражаны мабільны тэлефон. Калі яго падзарадзілі, удалося высветліць асобу жанчыны. Яна жыла ў Магілёве, працавала ў сферы аховы здароўя, а ў Бабруйску праходзіла курсы павышэння кваліфікацыі ў медыцынскім каледжы. Дарэчы, яшчэ за чатыры дні да трагедыі ў міліцыю звярнулася маці жанчыны, якая была занепакоеная тым, што дачка не выходзіць на сувязь.

У Бабруйску жанчына-медык выйшла на рэйкі перад цягніком і закрыла твар рукамі
komkur.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі