У Бабруйску жанчыну даставалі з-пад BMW, які на яе наехаў

У Бабруйску жанчыну даставалі з-пад BMW, які на яе наехаў

У Бабруйску жанчыну даставалі з-пад BMW, які на яе наехаў. Здарэнне адбылося ў панядзелак прыблізна ў 17:50 на скрыжаванні Георгіеўскага праспекта і вуліцы Валадарскага. Як інфармуе komkur.info, 29-гадовы кіроўца легкавіка верагодна спрабаваў пазбегнуць сутыкнення з іншай машынай, таму BMW і апынуўся на тратуары. Там ён наехаў на 50-гадовую жанчыну і сутыкнуўся са святлафорам.

На месца прыехалі медыкі, але ім давялося чакаць пакуль ратавальнікі з дапамогай пнеўмападушкі і гідраўлічнага дамкрата вызваляць пацярпелую — машына яе літаральна накрывала. Жанчыну шпіталізавалі ў цяжкім стане, яна знаходзіцца ў рэанімацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі