У Баранавічах на выбарчых участках здымуць патрэты Лукашэнкі?

У Баранавічах на выбарчых участках здымуць патрэты Лукашэнкі?

У панядзелак у Баранавічах прайшло пасяджэнне мясцовай выбарчай камісіі па пытаннях гатоўнасці да датэрміновага галасавання, піша баранавіцкае выданне Intex-press.

Падчас пасяджэння старшыня выбарчай камісіі Тамара Шукала распавяла пра гатоўнасць выбарчых участкаў і нават паказала фота месцаў для галасавання. Таксама старшыня выбаркаму адзначыла, што на адным участку паставілі празрыстую скрыню для галасавання.

Пры гэтым баранавіцкі актывіст Віктар Сырыца заўважыў, што на выбарчых участках вісіць партрэт дзейнага кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі, які трэба зняць. Бо гэты факт можна расцэньваць як схаваную агітацыю. Астатнія сябры камісіі яго ідэю падтрымалі.

Сырыца: “Адрэагавалі нармальна, пярэчанняў не было, і ніводзін з членаў каманды не сказаў, маўляў, давайце пакінем. Усе мяне падтрымалі. І толькі пасля маёй заўвагі старшыня баранавіцкай гарадской выбарчай камісіі (Тамара Шукала. — заўвага Еўрарадыё) сказала, што гэтае пытанне абмяркоўвалі на нарадзе, якую праводзілі са старшынямі гарадскіх выбарчых участкаў.  Абмякоўвалі і рэкамендавалі зняць”.

У каментары Еўрарадыё, Сырыца кажа, што заўтра праверыць, як выконваецца гэтая рэкамендацыя. Партрэты здымуць на ўвесь перыяд датэрміновага галасавання, а таксама на дзень выбараў 11 кастрычніка.

Фота: gazeta.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі