У Беларусі ў жыллёва-камунальнай гаспадарцы не хапае працаўнікоў

Праблема з дворнікамі, бо "невялікія заробкі, цяжкая праца"

Праблема з дворнікамі, бо "невялікія заробкі, цяжкая праца" / t.me/minsknews_by/

У Беларусі ў жыллёва-камунальнай гаспадарцы не хапае працаўнікоў. Наяўнасць праблемы з кадрамі ў эфіры СТБ прызнаў намеснік міністра ЖКГ Андрэй Рамашка. "На рамонтныя спецыяльнасці сёння людзей не знайсці", — кажа ён. Праблема таксама з дворнікамі і прыбіральшчыцамі, бо "невялікія заробкі, цяжкая праца".

Па словах Рамашкі, "стаіць задача павелічэння якасці паслуг па санітарным утрыманні і неабходнасць прапаноўваць спажыўцам якасную новую паслугу". За большыя грошы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі