У Беларусі за ўезд у месцы перагрузкі і перачэпкі фур давядзецца плаціць

На замежніках вырашылі зарабіць

На замежніках вырашылі зарабіць / sb.by

У Беларусі за ўезд у месцы перагрузкі і перачэпкі фур давядзецца плаціць. Адпаведную пастанову прыняў урад, яна апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Новаўвядзенне пачне дзейнічаць з 22 студзеня.

У дакуменце адзначаецца, што ўстанаўліваецца "тарыф на паслугу па ўездзе і размяшчэнні на працягу першых сутак у спецыяльна ўстаноўленым месцы, для здзяйснення грузавых аперацый і (або) перачэпкі аднаго транспартнага сродку ў памеры 3 базавых велічынь за адну паслугу, уключна з падаткам на дабаўленую вартасць". Атрымліваецца, што кошт паслугі складзе 120 рублёў. Апублікаваная і пастанова Дзяржаўнага мытнага камітэта РБ, якое зацвярджае формы разліку "збору за рэалізацыю паслуг па ўездзе і размяшчэнні на працягу першых сутак у спецыяльна ўстаноўленым месцы для здзяйснення грузавых аперацый і (або) перачэпкі аднаго грузавога аўтамабіля або цягача, зарэгістраваных у дзяржавах-членах Еўрапейскага Саюза".

Рэжым Аляксандра Лукашэнкі працягвае адказваць ЕС "контрсанкцыямі". Яшчэ ў 2022-м увялі схему з месцамі перагрузкі і перачэпкі фур з Еўрасаюза. У іх беларускі грузавік забіраў груз, прывезены замежнай фурай, і дастаўляў яго па прызначэнні. Замежнікам плаціць за гэта не трэба было. Цяпер жа на іх вырашылі зарабіць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі