У Белым доме не ўпэўненыя, што "Вагнер" у рэшце рэшт асядзе ў Беларусі

ПВК "Вагнер" / brestcity.com
ПВК "Вагнер" / brestcity.com

У ЗША не ўпэўненыя, што ПВК "Вагнер" Яўгена Прыгожына па выніках "Маршу справядлівасці" асядзе ў Беларусі. Дарадца Джо Байдэна па нацыянальнай бяспецы Джэйк Саліван падчас брыфінгу, які прайшоў 7 ліпеня, назваў гэтае пытанне адкрытым.

"Сёння раніцай у мяне была магчымасць пагаварыць з маім калегам з Польшчы. Першай і галоўнай тэмай размовы стала пагроза з боку Беларусі, якая развіваецца. У першую чаргу — ці апынецца там у рэшце рэшт "Вагнер" (дарэчы, гэта да гэтага часу шмат у чым адкрытае пытанне"), — сказаў Саліван. — А таксама і сцвярджэнні аб магчымым размяшчэнні ядзернай зброі на тэрыторыя Беларусі і роля Беларусі ў гэтым, і саўдзел Беларусі ў агрэсіі Расіі ва Украіне".

Дарадца прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы дадаў, што НАТА разглядае сітуацыю ў развіцці, пастаянна карэктуючы і размяшчэнне сваіх сіл, і пастаўкі "розных запасаў і боепрыпасаў на ўсходнім флангу". Саліван скончыў тым, што падчас саміту НАТА ў Вільні наўрад ці будзе знойдзена фінальнае рашэнне, бо карціна працягне змяняцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі