У Берліне Меркель чакала, пакуль Мэй вызваляць з аўтамабіля (відэа)
Сустрэча ў Берліне канцлера Германіі і прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі пачалася з кур'ёзнага інцыдэнта. Ангела Меркель выйшла з будынка, каб сустрэць Тэрэзу Мэй, якая пад'ехала на аўтамабілі. Аднак дзверы машыны нейкі час ніяк не ўдавалася адчыніць. Таму Меркель давялося чакаць, калі ж Мэй нарэшце "вызваляць".
На перамовах абмяркоўваліся пытанні выхаду Вялікабрытаніі з ЕС.
Фота: Reuters